Ва ўпраўленні ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта з'явіўся новы намеснік начальніка — 47-гадовы Уладзімір Матусевіч.

«Матусевіч цяпер начальнік упраўлення па ідэалогіі і інфармацыйнай палітыцы. Работа са СМІ ў тым ліку ўваходзіць у спіс задач», — сказала «Нашай Ніве» начальніца ўпраўлення ідэалогіі Адміністрацыі прэзідэнта Вольга Шпілеўская. 

Дагэтуль Матусевіч узначальваў «Белпошту», а да яе больш за 20 год адпрацаваў у Міністэрстве інфармацыі, найвышэйшая пасада — намеснік міністра. 

У свой час Матусевіч агітаваў дзяржаўныя СМІ актыўней ісці ў інтэрнэт і не проста перадрукоўваюць папяровыя артыкулы, а ствараць асобны кантэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?