25 августа в четвертый раз в Ракове проходит фестиваль «Ракаўскі фэст». Там можно будет купить журнал «Наша история» «Наша гісторыя»

Ракаў — полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус «сталіцы кантрабандыстаў».

У праграме чакаецца:

- выступленні 30 калектываў і артыстаў з Польшчы, Літвы, Аўстрыі і Беларусі;

- прэзентацыя беларускай, польскай, габрэйскай і літоўскай культур;

- выставы;

- «Кулінарны батл»;

- квэст «Сцежкамі кантрабандыстаў»;

- бясплатныя экскурсіі па Ракаве і шмат-шмат іншага.

Падрабязней можна паглядзець на нашай Афішы.

Сцэна на Плошчы Свабоды

15:00 — урачыстае адкрыццё фестывалю:

— выступы прадстаўнікоў улады Беларусі, Польшчы, Лiтвы і Iзраiля;

— фальклорны гурт «Гасцінец» (Ракаў);

— гурт «The Way»(Ракаў);

— шоу барабаншчыкаў «Перцы» (Мінск);

— танцавальны калектыў «Крэсовы забавы» (Ліда).

16:00 — канцэртная праграма «Карусель дзяцінства»:

— Марыя Ермакова (Мінск);

— дзіцячы інструментальны ансамбль «Менестрэлі» (Ракаў);

— дзіцячы вакальны гурт «Śpiewające Serduszka» (Мінск);

— дзіцячы танцавальны гурт «Polka» (Мінск);

— Соня Крывашэева (Магілёў);

— яўрэйскі дзіцячы вакальны ансамбль абшчыны «Сімха» (Мінск);

— хор «Іслачанка» (Ракаў).

 17:10 — канцэртная праграма «Карагод культур»:

— танцавальны калектыў «Крэсовы забавы» (Ліда);

— гурт «Koleżanki tego Pana» і Надзея Бронска (Мінск);

— гурт «Prawdziwi mężczyźni» (Мінск);

— гурт «Czarna Perla» і салістка Вольга Гучак (Мінск);

— танцавальны ансамбль «Гіль Захав» (Мінск);

— Ігар Жук (Мінск);

— ансамбдь яўрэйскай музыкі «Мішпаха» (Мінск);

— вакальны ансамбль «Wszystko w porządku» (Барысаў);

— хор «Liber Cante» (Мінск);

— танцавальны ансамбль «Гіль Захав» (Мінск);

— Ігар Жук (Мінск);

— ансамбдь яўрэйскай музыкі «Мішпаха» (Мінск);

— Каміла Плошайска (Аўстрыя, Вена);

— хор «Piastuny» (Польшча, Вроцлаў);

— гурт «Art Of Music» (Літва, Шальчынінкай);

— гурт «Кармянскія прымакі» (Беларусь, Карма).

20:00 — выступы хэдлайнераў фестывалю:

— гурт «Tekla Klebetnica» (Польшча);

— гурт «Volski» (Беларусь).

22:00 — феерверк.

Дзе: Ракаў (Валожынскі раён, Мінская вобласць), Мінск (плошча Свабоды))

Калі: 25 жніўня (нядзеля), 12:00 — 22:00

Уваход: вольны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0