Ежа88

Картаплянікі: беларускі рэцэпт з татарскімі каранямі

Вось як іх гатавалі ў вёсцы Арда Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Картаплянікі з Клецкага раёна — гэта варэнікі з бульбай, але гатуюцца яны асаблівым чынам. Магчыма, гэты рэцэпт нават мае татарскія карані: на гэта ўказвае назва вёскі Арда Клецкага раёна Мінскай вобласці.

Інгрэдыенты:

Для начынкі: 1 кг бульбы, зваранай з лупінай (найбольш падыдзе старая бульба, таму звычайна картаплянікі гатуюць вясной), 1 сырое і 5 вараных яек, пучок зялёнай цыбулі, пучок кропу, соль.

Для цеста: шклянка мукі, сырое яйка, соль, 150 г вады.

Спосаб прыгатавання:

Начынка: Бульбу і яйкі абіраем ад лупінаў. Дробна наразаем цыбулю і кроп. Бульбу, яйкі, кроп і цыбулю скідаем у вялікую міску і дадаём солі на смак. Пачынаем секчы нажом адразу ў місцы, паступова пракручваючы яе па крузе. Увага: трэба не мяць, не таўчы, а менавіта секчы. Пасечаныя бульба і зеляніна будуць лепш захоўваць смак і водар. Пасля кожнага правароту міскі сумесь перамешваем. Працягваем, пакуль не атрымаецца вельмі дробна пасечаная, амаль аднародная маса. Дадаём сырое яйка для вязкасці і зноў перамешваем. Сумесь павінна нагадваць амаль суцэльны бульбяны камячок.

Цеста: Змешваем муку, ваду і яйка, дадаём солі на смак. Месім і, галоўнае, сочым, каб цеста атрымалася не рэдкім. Накрываем цеста ручніком і даём яму крыху пастаяць (хвілін 20). Раскачваем цеста, а пасля шклянкай выразаем у ім кружочкі. Кладзём на кружочкі бульбяную сумесь і заварочваем усё гэта як пельмені або варэнікі. Картаплянікі варым у крыху падсоленай вадзе да гатоўнасці.

Найбольш смачна есці картаплянікі крыху падстылымі, мачаючы іх у растопленае масла.

Каментары8

  • боршч з хамсой
    07.10.2023
    люблю варэнікі з бульбай. у Букаўлі часта брала такія, пасыпаныя зверху скварачкамі. мм...
    і калі сама раблю, то ў бульбу дадаю смажаную цыбулю - так смачна
  • Escutcheon
    07.10.2023
    Жыву разам з Клецкам, мне бабуля ў дзяцінстве гатовіла гэту ежу. Картопля і картаплянікі там кажуць на бульбу і зарас. Вельмі смачна як і варэнікі з бульбаю якімі частуе мяне жонка з Палесся. Дзякуй за артыкул. Успомніў дзяцінства і родны край.
  • Глицерил Тринитрат
    07.10.2023
    Чрезвычайно нездоровая пища, особенно в сочетании со сливочным маслом. Мука+крахмаллл, да под холллестерин. От одного приёма ничего не случится, но частое употребление приведёт к проблемам с весом и сосудисто-вегетативной системой первого уровня.

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Усе навіны →
Усе навіны

Башар Асад перад уцёкамі нікому не паведамляў пра свае намеры3

«Ачагоў, як мы бачым, некалькі». Страшна гарэў гандлёвы цэнтр у Віцебску ВІДЭА2

За тыдзень па крымінальных палітычных справах судзілі 82 чалавекі

«Толькі элементы славянскага паходжання». У Брэсце таксама забаранілі Санта-Клауса, сані, аленяў і папулярныя хіты6

Латушка пра 30 мільёнаў еўра ад ЕС: Раней за размеркаванне адказваў Ягораў. 33% ішло на падтрымку рэлакаванага бізнэсу25

«Працу шукала год». Тры гісторыі пра цяжкасці працаўладкавання ў абласным цэнтры

Экстрэмісцкім фарміраваннем упершыню прызналі тэатральную трупу4

У Віцебску загарэўся гандлёвы цэнтр. Ёсць пацярпелыя

У Бразіліі святар упаў на машыне з 20-метровай вышыні, але выжыў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае14

«Далей будзе толькі больш». Беларус-распрацоўшчык у галіне ШІ, які працуе ў Нью-Ёрку, расказаў, што нас чакае

Галоўнае
Усе навіны →