Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон у эфіры АНТ заявіў, што яму імпануе стыль Аляксандра Лукашэнкі.

«Я не буду таіць, я пра гэта казаў не раз адкрыта, што мне імпануе стыль Аляксандра Рыгоравіча. І нават на першай сустрэчы, калі мы сустрэліся, ён сказаў: «Я чуў, што ты, Ігар, казаў, што хочаш быць падобным да Лукашэнкі. Правільна ты думаеш». Вядома, усё, што ён робіць, гэта важна для Беларусі», — сказаў Дадон.

Таксама, на думку прэзідэнта Малдовы, дзякуючы Лукашэнку Беларусь змагла захаваць і павялічыць спадчыну Савецкага Саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0