Расійскі рэестр змяніў інфармацыю пра ўладальніка дачы ў Падмаскоўі, якая належыць віцэ-мэру Масквы Аляксандру Гарбенку. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага.

Дзялянка зямлі плошчай 19990 квадратных метраў, паводле выпіскі з рэестра, належыць нейкаму Івану Іванавічу Фёдараву.

Як адзначыў Аляксей Навальны, нумар і дата рэгістрацыі аб'екта нерухомасці супадаюць з ранейшымі данымі пра тое, што дача належыць Гарбенку. Акрамя таго, два суседнія ўчасткі, аб'яднаныя з галоўным участкам, запісаныя на сына і жонку Гарбенкі.

На дачы, па словах Навальнага, размешчаны дзевяць дамоў рознай плошчы, у тым ліку 400-метровы дом, якога няма ў дэкларацыі Гарбенкі.

Аляксандр Гарбенка займаецца ў мэрыі Масквы пытаннямі рэгіянальнай бяспекі і інфармацыйнай палітыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0