Правіслую металічную ашалёўку балкона над уваходам у Беларусбанк у Мінску дэмантавалі. У ЖКГ Савецкага раёна пракаментавалі сітуацыю: жыхары кватэры з другога паверха да абвалу канструкцыі дачынення не маюць, піша Tut.by.

Раней паведамлялася, што прычынай таго, што металічная абліцоўка ніжняй часткі балкона над уваходам у аддзяленне банка правісла, магла стаць перагрузка балконнай пліты жыхарамі кватэры зверху. Аднак гэтая версія не пацвердзілася.

У ЖКГ Савецкага раёна выказалі здагадку, што абвальванне адбылося праз гнілы драўляны брус, да якога мацаваўся металапрофіль. Не выключана, што мог абваліцца тынк балкона і пад яго цяжарам абліцоўка адарвалася.

Пасля абследавання балконнай пліты яе абтынкуюць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?