26 жніўня ў прыёмны пакой Брагінскай бальніцы з апёкамі паступіла дзіця, паведамляе МНС.

Высветлілася, што навучэнец 6-га класа мясцовай школы разам з маці наводзілі парадак на падворку і спальвалі смецце. У нейкі момант дзіця кінула ў агонь пластыкавую бутэльку з астаткамі бензіну, здарылася ўспышка без гарэння, у выніку чаго дзіця атрымала апёкі. Хуткая даставіла хлопчыка ў бальніцу, дзе ён быў шпіталізаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0