Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа правёў сустрэчу з кіраўніцтвам МЗС краіны і літоўскімі палітолагамі, на якой абмяркоўваліся перспектывы паляпшэння адносін краіны з Беларуссю, паведамляе Delfi.
Сустрэча адбылася ў аўторак у прэзідэнцкім палацы ў Вільні. У ёй узялі ўдзел міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус і восем палітолагаў. Удзельнікі мерапрыемства абмяняліся думкамі адносна накіраванага ў Мінск запрашэння ўзяць удзел у перапахаванні парэшткаў удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў і будаўніцтва ў Беларусі АЭС. Акрамя таго, адзначаюць крыніцы выдання, на сустрэчы абмяркоўваліся пытанні беларускай ідэнтычнасці і расійска-беларускіх адносін.
Правядзенне сустрэчы не было анансавана загадзя. У адміністрацыі прэзідэнта пацвердзілі, што сустрэча сапраўды была, толькі пасля таго, як СМІ даведаліся пра яе ад інфармаваных крыніц.