Брытанскі фільм «Мільянер з трушчобаў» (Slumdog Millionaire) прызнаны Брытанскай акадэміяй кіно- і тэлемастацтва BAFTA найлепшым фільмам 2008 году.

Гэта карціна заваявала ў нядзелю яшчэ шэсць узнагарод. Яна перамагла ў намінацыях: «Найлепшы рэжысёр», «Найлепшы адаптаваны сцэнар», «Найлепшая музыка», «Найлепшая праца аператара», «Найлепшы мантаж» і «Найлепшы гук».

Фітьм «Дзіўная гісторыя Бенджаміна Батана» перамагла ў трох намінацыях, у тым ліку «Найлепшыя спецэфекты».

Найлепшая акторкай стала Кейт Уінслет («Дэкламатар»), найлепшым акторам - Мікі Рурк («Рэстлер»).

***

«Мільянер з трушчобаў» (рэжысёры Дэніэл Бойл і Лавлін Тандан) - фільм пра тое, як 18-гадовы сірата з мумбайскіх трушчобаў Джамал Малік на вачах усёй нацыі апынуўся побач - дакраніся пальцам - з сапраўдным скарбам - 20 млн рупій, якія ён атрымае, правільна адказаўшы на апошняе пытанне гульні «Хто хоча стаць мільянерам?»

Але калі здымкі шоў перапыняюцца на ноч, Джамала кідаюць за краты: паліцыя падазрае хлопца ў махлярстве — адкуль хлапчанё, што вырасла на вуліцы так шмат ведае?

Паводле газета.ру

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0