Здарэнне адбылося вечарам 18 жніўня ва Уздзенскім раёне. Мужчына выпіваў са знаёмым на беразе возера. Пасля таго як спіртное скончылася, яны вырашылі паехаць у Мінск, паведамляе СК

Выйшлі на аўтадарогу «Мінск — Слуцк — Мікашэвічы» каля аграгарадка Возера і сталі шукаць спадарожны аўтамабіль.

Машыны не спыняліся, і адзін з іх раззлаваўся. У выніку ён кінуў камень у Kia Rio. У выніку было пашкоджана лабавое шкло і дах, а ў машыне ехала сям'я з маленькім дзіцем.

Хуліган паспрабаваў збегчы, але кіроўца спыніўся і затрымаў яго.

Прычыненая шкода склала больш за 1700 рублёў.

Мужчына раскаяўся і сказаў, што прымае меры да пакрыцця нанесенай шкоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0