Прэстыжную музычную прэмію ўручылі сёння ўначы ў Лос‑Анджэласе. «Грэмі», дарэчы, называюць галоўнай музычнай падзеяй года.
Выканаўцы з Брытаніі пацяснілі сваіх амерыканскіх калегаў.
Гурт Coldplay атрымала адразу тры ўзнагароды, у тым ліку за найлепшы альбом у стылі рок за кружэлку Viva La Vida.
У катэгорыі найлепшая вакалістка перамагла 20‑гадовая ўраджэнка Лондана Адэль.
Але сапраўднымі трыумфатарамі сталі былы фронтмэн Led Zeppelin Роберт Плант і амерыканская скрыпачка і спявачка Элісан Краусс — у іх чатыры "грэмі" ў тым ліку найлепшы запіс году за кампазіцыю «Please Read the Letter».
«Грэмі» ўручаецца ўжо 51 раз.
Адэль (Адэль Лоры Блу Эдкінс), фота з Вікіпедыі