Гарадзенец на дачы выгадаваў гарбуз вагой больш за 400 кг, перадае БелТА.

Фота: БелТА.

Фота: БелТА.

Сяргей Гаўранін з Гродна вырошчваннем гіганцкіх гарбузоў захапіўся некалькі гадоў таму. Сёлета ён выгадаваў плод вагой больш за 400 кг. Гарбуз працягвае расці.

Разлік вагі рабіўся па спецыяльных табліцах. Каб узважыць гарбуз, неабходны пад'ёмны кран.

«Таямніцы ніякай няма. Галоўнае — догляд. Гарбуз патрабавальны да глебы, пажыўных рэчываў, паліву. Каб ён нармальна рос і развіваўся, яго неабходна своечасова пераварочваць», — распавядае Сяргей Гаўранін.

Каб вырасці, гігант патрабуе нямала месца. Плеці гарбуза раскінуліся своеасаблівым трыкутнікам, адзін з бакоў якога дасягае 7 метраў. Зараз гарбуз засланілі ад сонечнага святла адмысловымі парасонамі, каб не перасыхаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0