Жыхарка Наваполацка збіла трох жанчын на прыпынку грамадскага транспарту за просьбу не курыць побач, паведамляе міліцыя.

Здарэнне адбылося днём 24 жніўня. Нецвярозая 33-гадовая жыхарка Наваполацка прыйшла на прыпынак разам са знаёмым і стала курыць. Адна з пажылых жанчын, якая знаходзілася там, хварэла на астму і папрасіла яе адысці ў бок, на што атрымала абразы. 33-гадовую жанчыну асудзілі 2 іншыя жанчыны, якія былі побач. Зваротная рэакцыя была бурнай: парушальніца грамадскага спакою збіла ўсіх трох жанчын.

У міліцыю пра здарэнне паведаміў малады чалавек, які стаў сведкам інцыдэнту. Завялі крымінальную справу па артыкуле «хуліганства».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0