У выніку дарожна‑транспартнага здарэння ноччу 7 лютага ў Паставах (Віцебская вобласць) тры чалавекі загінулі, два — атрымалі раненні.
Як паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама, 31‑гадовы вадзіцель, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Опель‑Вівара», пры размове з пасажырам страціў увагу
і ўрэзаўся ў вугал дома ў Паставах. У выніку ДТЗ на месцы здарэння загінулі два пасажыры.Абодвум па 33 гады.
Вадзіцель і яшчэ два пасажыры (аднаму — 27 гадоў, другому — 30), якія атрымалі раненні, былі шпіталізаваны ў цэнтральную раённую бальніцу. Вадзіцель ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр у рэанімацыйным аддзяленні.
Усяго, паводле звестак упраўлення ДАІ МУС, за мінулыя выхадныя ў краіне адбылося 27 дарожна‑транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі. Сем чалавек загінулі і 30 — атрымалі траўмы і калецтвы.