Паліцыя Ганконга выкарыстала вадамёты і гумовыя кулі супраць дэманстрантаў у суботу. Дзясяткі тысяч дэманстрантаў прайшлі маршам па вуліцах горада, праігнараваўшы забарону гарадскіх уладаў. Напярэдадні ў горадзе былі арыштаваныя некалькі прадэмакратычных актывістаў і заканадаўцаў, паведамляе Бі-бі-сі.

Акцыі пратэсту ў горадзе працягваюцца 13-ы тыдзень, удзельнікі выступаюць за адкліканне законапраекта аб экстрадыцыі падазраваных у злачынствах судам кантынентальнага Кітая і супраць ператварэння Ганконга, які жыве паводле брытанскага права і на асаблівых умовах, у тыповы кітайскі горад.

Чытайце таксама: Чаму і як пратэстуе Ганконг

Пратэстоўцы супраціўляліся разгону спецназам кактэйлямі Молатава. Паліцыя ўжывае супраць іх гранаты са слезацечным газам. Нягледзячы на ​​агароджы, пратэстоўцам удалося атакаваць гарадскі парламент, перадае CNN.

У пятніцу з'явілася паведамленне, што Пекін не стаў адклікаць па просьбе ўладаў Ганконга закон аб экстрадыцыі на мацерыковы Кітай. 1 кастрычніка Пекін будзе адзначаць 70-годдзе ўтварэння Кітайскай народнай рэспублікі, эксперты адзначаюць, што перад святам Кампартыя не гатовая ісці на саступкі актывістам, піша Радыё Свабода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0