Фота Надзеі Бужан

У Беларусі будзе ўведзена ўсеагульная сярэдняя адукацыя. Пра гэта паведаміў міністр Ігар Карпенка у праграме «Контуры» на АНТ, піша Tut.by.

Па словах Карпенкі, такая норма ўтрымліваецца ў новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі. Дакумент павінен будзе разгледзець новы парламент.

«Мы ў кодэкс заклалі норму пра абавязковасць агульнай сярэдняй адукацыі. Цяпер у нас базавая адукацыя, г.зн. 9 класаў абавязковыя. А мы пераходзім на ўсеагульную сярэднюю адукацыю, 11 класаў абавязкова. І гэта, вядома ж, цягне за сабой комплекс тых мер, якія будзе прадпрымаць дзяржава для таго, каб малады чалавек меў магчымасць сацыялізацыі сродкамі адукацыі для выхаду ў самастойнае жыццё, у працоўную дзейнасць», — сказаў Карпенка.

Пераход на ўсеагульную сярэднюю адукацыю абмяркоўваецца ў краіне вось ужо два гады. У 2017 годзе міністр заявіў, што сістэма адукацыі фактычна гатовая да такога пераходу. У краіне выбудавана дакладная сістэма, у рамках якой грамадзяне могуць атрымліваць агульную сярэднюю адукацыю — «праз сістэму школ, гімназій, ліцэяў, праз прафесійна-тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю», удакладніў Ігар Карпенка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру