Фота Надзеі Бужан.

Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года, пройдуць сёння ў школах Беларусі, паведамляе БелТА.

Заняткі распачынаюць больш як 1 млн 30 тыс. школьнікаў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў (у 2018/2019 годзе — 110,2 тыс.). Тэмай першага ўрока будзе радок з верша Янкі Купалы «Маладая Беларусь»: «Занімай, Беларусь, маладая мая, свой пачэсны пасад між народамі!».

Першы ўрок прысвецяць таксама перамозе ў ВАВ.

У новым навучальным годзе ў Беларусі будуць працаваць 2951 ўстанова дашкольнай адукацыі і 3003 — агульнай сярэдняй, у тым ліку 8 ​​школ-новабудоўляў на 7288 месцаў. Адкрыюць свае дзверы для вучняў 127 прафесійных каледжаў, ліцэяў і 111 ССНУ, а таксама 47 і 83 установы, якія рэалізуюць праграмы прафтэх- і сярэдняй спецыяльнай адукацыі адпаведна. Студэнты будуць вучыцца ў 42 дзяржаўных і 9 прыватных ВНУ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру