Таварыскі матч прайшоў у панядзелак у турэцкім Белеку, дзе чэмпіён Беларусі знаходзіцца на зборы.
БАТЭ гуляў з «Волгай» (Ніжні Ноўгарад) і прайграў 0:1.
На 90-й хвіліне з пенальці гол забіў ніжагародзец Айдаў. Сайт расійскага клуба зазначае, што барысаўцы – Паўлаў і Крывец – мелі некалькі момантаў, але іх галкіпер Астахаў гуляў бездакорна.
У 2008 г. «Волга» перамагла ў занальным турніры «Урал-Паволжжа» другой лігі і выйшла ў першую лігу расійскага чэмпіянату.
Зазначым, што чэмпіянат Беларусі па футболе пачнецца 4-5 красавіка. БАТЭ ў першым туры згуляе з магілёўскім «Дняпром».
0
0
0
0
0
0