БелТА

БелТА

Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання сталоўкі ў сярэдняй школе № 93, якая адкрылася сёння ў мінскім мікрараёне Вялікі Лес, выказаўся пра школьнае харчаванне, піша sb.by

Кіраўнік дзяржавы перш за ўсё пацікавіўся: ці ёсць у меню дранікі?

— Вы корміце дзяцей, як трэба. Бульба — гэта наша. Гэта наша страва. Харчавацца трэба тым, што ў нас расце. Гэта па-першае. Па-другое, не забывайце: тое, як вы карміць будзеце цяпер, у дзяцінстве, то яны потым будуць любіць і з задавальненнем есці. Я гэта ведаю па сабе.

Ён падкрэсліў: прыгатаваць яму могуць любую страву, але харчуецца ён вельмі проста, і дома заўсёды гатуе простую ежу. А вось нашы дзеці, са шкадаваннем заўважыў кіраўнік дзяржавы, наадварот любяць «усякую гадасць»: гамбургеры, чыпсы.

— Карміце іх традыцыйна. І давайце шчыра казаць: бо стравы бульбяныя, ну, дапусцім, дранікі — рэч добрая.

Аляксандр Лукашэнка раіць: акрамя таго, дзіцяці можна пакласці яблык, у абед прыгатаваць дранікі, пакласці кавалачак мяса, даць маленькую булачку, наліць кампот або чай.

— Вось і ўсё! Грошы трэба лічыць, але так каб смачна было для дзяцей. І з сваіх прадуктаў. Вось як трэба гатаваць! У нас жа хапае малочных (страў): запяканкі, сыры. Гэта ўсё наша! Не выдумляйце нічога лішняга. У нас ужо ў горадзе напрыдумвалі столькі, што яны (асабліва старшакласнікі) тут у вас перакусяць, дзякуй Богу, сваё, а потым пойдуць і пад'ядуць усякай гадасці ў горадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0