A1 прапануе сваім абанентам атрымаць па адным бясплатным гігабайце інтэрнэт-трафіку на месяц за кожную састарэлую, разбітую або паламаную мабільную прыладу (кнопкавы мабільны тэлефон, смартфон, планшэт), здадзеную ў любую з крамаў А1. Мадэль, год выпуску і стан мабільных прылад пры гэтым значэння не маюць.

Абаненты, якія здадуць 5 такіх прылад, атрымаюць не толькі 5 ГБ інтэрнэт-трафіку, але і магчымасць выйграць адзін з дзесяці iPhone XR, якія будуць разыгрывацца кожны тыдзень у перыяд з 2 верасня па 10 лістапада 2019 года.

Каб узяць удзел у розыгрышы, неабходна быць абанентам A1 (або стаць ім проста ў месцы здачы прылад), прынесці адначасова 5 мабільных тэлефонаў або планшэтаў у любой з крамаў А1 і паведаміць супрацоўніку пра сваё жаданне ўзяць удзел у гэтым розыгрышы. Пры гэтым можна здаць 5 прылад у першы тыдзень акцыі і атрымаць цэлых 10 спробаў стаць уладальнікам новага iPhone XR. Кожны абанент, які здаў менш за 5 мабільных прылад, атрымае за кожную здадзеную прыладу па 1 ГБ, якімі можна падзяліцца з роднымі і блізкімі. Мабільныя тэлефоны і планшэты, сабраныя А1, будуць адпраўленыя на бяспечную для навакольнага асяроддзя ўтылізацыю, якая праводзіцца пад кантролем А1.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0