Скрыншот з відэа Fox News
Ля ўзбярэжжа Каліфорніі ў выніку пажару на невялікім прыватным судне загінулі 34 чалавекі, паведамляе Fox News
Інцыдэнт адбыўся ля вострава Санта-Круз у ноч на 2 верасня. Усяго на борце знаходзіліся 39 чалавек, пяць чалавек выратаваліся.
Целы загінулых пакуль не знойдзены, афіцыйна яны лічацца зніклымі без вестак, выратавальная аперацыя працягваецца.
Прычыны пажару пакуль невядомыя. Судна выкарыстоўвалася для апусканняў дайвераў.