Інспектар ДАІ затрымаў нецвярозага жыхара Гомеля, які вёз сваіх дваіх дзяцей на школьную лінейку, паведамляе гомельская ДАІ.

Сёння каля 08.30 каля адной са школ абласнога цэнтра супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі заўважыў Mercedes, кіроўца якога вёз двух школьнікаў. Пры гэтым ні мужчына, ні дзеці рамянямі бяспекі прышпіленыя не былі. «Пасля спынення транспартнага сродку, падышоўшы да мужчыны, інспектар адчуў ўстойлівы пах алкаголю. Кіроўцу давялося прайсці агляд. Яго вынікі пацвердзілі: мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Пры гэтым ўтрыманне алкаголю перавышала дапушчальную норму ў два разы», — распавялі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ вобласці.

На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 18.16 КаАП Беларусі (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення), машына цяпер на стоянцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0