Іспанская паліцыя затрымала яхту з 800 кг какаіну на борце паблізу Азорскіх астравоў, паведамляе El Mundo.
У спецаперацыі па перахопе парусніка Seascape узялі ўдзел супрацоўнікі Нацыянальнай паліцыі, Цывільнай гвардыі і Падатковай службы Іспаніі.
Трое арыштаваных маракоў (грамадзяне Сербіі, Расіі і Мексікі) плылі ў Еўропу пад амерыканскім сцягам. Пасля затрымання судна адканваіравалі на базу марскіх памежнікаў. Збытам наркотыкаў займалася сербская мафія.