Берлінскі заапарк паведаміў, што мясцовая панда па мянушцы Мэн Мэн 31 жніўня нарадзіла двайнят, паведамляе The Guardian.
Пандаў расплоджваць складана, што робіць такія роды вельмі рэдкімі.
Пры нараджэнні ружовыя дзіцяняты з тонкім белым пухам і непрапарцыйна доўгімі хвастамі мала падобныя да сваіх бацькоў.
Пол дзіцянят яшчэ не вызначаны.
Панды, якія нарадзіліся ў Берліне, вернуцца ў Кітай на працягу чатырох гадоў.
Раней Кітай перадаў Германіі тры панды, але апошняя, Баа Баа, памерла ў Берліне ў 2012 годзе ва ўзросце 34 гадоў.
У Кітаі ў дзікай прыродзе засталося каля 1864 пандаў.
Крыху больш за 400 пандаў жывуць у заапарках па ўсім свеце.