Сёння а 7-ай раніцы адчыніліся выбарчыя ўчасткі ад Галанскіх вышыняў на поўначы да курортнага Эйлату на поўдні — ізраільцяне выбіраюць новы парламент. Партыя, якая набярэ найбольшую колькасць галасоў, атрымае права прызначыць фактычнага кіраўніка краіны, прэм’ер-міністра.

Сёлета найбольшыя шанцы зрабіцца прэм’ерам маюць двое: Біньямін Нетаньягу і Цыпі Ліўні.
У апытаннях пакуль што лідзіруе старшыня правай партыі «Лікуд» і лідэр апазіцыі Біньямін Нетаньягу, які пры канцы 90-х ужо кіраваў дзяржавай. Яму супрацьстаіць прадстаўніца цэнтрысцкай партыі «Кадыма» Цыпі Ліўні.

Дачка выхадца з Горадні, Цыпі Ліўні ўзначальвала ізраільскі МЗС і з’яўлялася намесніцай дзейнага прэм’ера Эгуда Ольмерта.

На трэцяе месца прэтэндуе партыя Авігдора Лібермана, «Наш дом Ізраіль».

Рэпатрыянт з Малдовы, Ліберман выступае за жорскую лінію ў дачыненні да палестынцаў і да арабскай меншыні ў Ізраілі, высунуўшы лозунг «Без вернасці дзяржаве няма грамадзянства». Дзякуючы даходлівай агітацыі (збольшага па-расейску) і ў сувязі з новымі пагрозамі бяспецы краіне (ракетныя абстрэлы буйных ізраільскіх гарадоў з Паласы Газы і з Лівану),

Ліберман набыў вялікую прыхільнасць у мільённым сектары выхадцаў з краінаў СНД, сярод якіх налічвацца і 120 тысячаў выхадцаў з Беларусі.
Партыя «Авада», што традыцыйна выступае за мірны дыялог паміж Ізраілем і палестынцамі, і на чале якой стаіць міністр абароны Эгуд Барак, паводле апытанняў мае дастаць у будучым парламенце адно 4-е месца.

А ізраільскія грамадзяне, які часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, ужо зрабілі свой выбар 20 студзеня. Консул Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь Асафа Браха кажа, што ў часе датэрміновага галасавання ў будынку ізраільскай абмасады на Партызанскім праспекце ў Мінску, свой выбар зрабілі 12 чалавек.

Кардонныя фігуркі вядучых ізраільскіх палітыкаў, выстаўленыя ў тэль-авіўскім музеі карыкатуры.

Кардонныя фігуркі вядучых ізраільскіх палітыкаў, выстаўленыя ў тэль-авіўскім музеі карыкатуры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?