Прэм’ер‑міністр Сяргей Сідорскі запатрабаваў паскорыць працэсы прыватызацыі і акцыянавання прадпрыемстваў і арганізацый Беларусі.
Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Савета міністраў.

Кіраўнік урада запатрабаваў таксама ўвесці сістэмную арганізацыйную працу з акцыямі ААТ.

«Мы рэфармуем прадпрыемствы не дзеля акцыянавання. Вы ўжо павінны былі прыступіць да працы па запрашэнні інвестараў», — сказаў Сідорскі.

Ён таксама мяркуе, што Дзяржкаммаёмасць павінна прапаноўваць прадпрыемствам патэнцыйных інвестараў, у тым ліку і беларускіх. Неабходна арганізаваць дакладаную сістэму перадачы прадпрыемстваў, правядзення конкурсаў, выхаду на замежных інвестараў.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0