З усіх краінаў Еўропы прадукты танней чым у Польшчы можна знайсці толькі ў Паўночнай Македоніі і Румыніі, піша Радыё Польшча.

Прадукты харчавання, вырабленыя ў Польшчы, маюць высокую якасць і адначасова невялікую цану. Міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы Ян Кшытаф Арданоўскі звярнуў увагу на тое, што польскія харчы адныя з самых танных у ЕС

«Цэны прадуктаў у Польшчы, гэта прыкладна 69% ад сярэдняга паказчыка па ЕС. Фактычна, цэны на прадукты вышэйшыя ва ўсіх краінах Еўропы. Самыя высокія цэны на прадукты назіраюцца ў Нарвегіі, Швейцарыі, Даніі, Люксембургу, Аўстрыі, Фінляндыі. На фоне іншых краінаў ЕС цэны на харчы ў Польшчы нізкія.

Польскі міністр сельскай гаспадаркі падкрэсліў, што падчас кіравання Аб’яднаных правых сілаў мінімальны заробак вырас амаль на 23%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0