У Сірыі ў раёне населенага пункта Джурын у зоне дээскалацыі Ідліб загінулі трое расійскіх афіцэраў. Пра гэта паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на ваенна-дыпламатычную крыніцу.

Вайскоўцы падарваліся на мінах па дарозе да назіральнага паста, удакладняе выданне. Аскепкамі былі забітыя трое афіцэраў, яшчэ двое атрымалі цяжкія раненні. Група рухалася ў апорны пункт, не перасякаючы лінію канфлікту.

Па інфармацыі «Новой газеты», гаворка ідзе пра байцоў спецназа.

У Мінабароны Расіі гэтыя звесткі пакуль не каментавалі.

Чытайце таксама: Сірыйскія баевікі паведамілі пра забойства расійскіх спецназаўцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0