У Беларусі ў студзені 2009 г. спажывецкія цэны выраслі на 4,1% пасля росту на 1,2% за снежань 2008 году, паведамляе Белстат.

Гэты ўзровень студзеньскай інфляцыі з’яўляецца абсалютным рэкордам са студзеня 2003 г., калі спажывецкія кошты выраслі на 4,3% за месяц. Мінэканомікі чакала інфляцыю ў студзені ў межах 3,5%.

Зацверджаны прагноз на 2009 год прадугледжвае абмежаванне росту спажывецкіх цэнаў у межах 9‑11%.

Між тым, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЭБРР) прагназуе значнае падзенне тэмпаў росту ВУП Беларусі ў 2009 годзе і рост інфляцыі ў раёне 15%.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0