Міністр унутраных спраў Юрый Караеў у эфіры БТ-1 распавёў, якім чынам дапамаглі камеры назірання ў расследаванні абрабавання ювелірнай крамы «Яхант» у Мінску.

«Аператыўнікі правялі велізарную працу па праглядзе ўсіх відэакамер, якія ёсць у гэтым раёне. Па іх устаноўлены цікавыя нам асобы, як яны падыходзяць, уцякаюць з крамы. І тое, што яны вырвалі блок відэаназірання, ім ніяк не дапаможа», — сказаў Юрый Караеў.

Паводле яго слоў, на адной з камер з парку Горкага відаць, як злачынцы нешта выкідваюць у Свіслач. Потым у гэтым месцы вадалазы падабралі гэты вінчэстар.

3 верасня затрымалі двух падазраваных. Яны прызналі сваё дачыненне да рабаўніцтва. Затым праваахоўнікі затрымалі яшчэ аднаго мужчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0