Былы лідар Зімбабвэ Роберт Мугабэ памёр ва ўзросце 95 гадоў. Пра гэта ў пятніцу паведаміў цяперашні прэзідэнт рэспублікі Эмерсан Мнангагва.

«Неверагодна горка аб'яўляць пра смерць бацькі-заснавальніка Зімбабвэ і былога прэзідэнта Роберта Мугабэ», - напісаў у Twitter цяперашні лідар краіны.

Роберт Мугабэ кіраваў Зімбабвэ трыццаць год (1987—2017). За час яго ўлады паказнік інфляцыі ў краіне стаў рэкордным у свеце. Таксама ў Зімбабве склалася абуральная сітуацыя з правамі чалавека. 93-гадовага Мугабэ змусілі сысці ў адстаўку вайскоўцы, учыніўшы пераварот і змясціўшы яго пад хатні арышт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0