Праўда пра Аршанскую бітву
8 верасня мы святкуем 505 год ад дня адной з самых слаўных вайсковых перамог нашых продкаў. У 1514 пад Оршай ваяры ВКЛ на чале з гетманам Канстанцінам Астрожскім ушчэнт разбілі вялізнае маскоўскае войска. Ці добра вы ведаеце гісторыю Аршанскай бітвы? Калі гатовыя праверыць сябе – паехалі!
Стартуем
У ноч перад Аршанскай бітвай разведчыкі прывялі да Астрожскага «языка»-перабежчыка Германа, які расказаў пра дакладнае размяшчэнне варожага войска. Астрожскі загадаў...
Можа, яшчэ гетманскую булаву аддаць? ;) Такога не было пад Оршай. Астрожскі не паверыў Герману, прайграў бітву і трапіў у палон у 1500-м, на рацэ Ведрашы.
Было такое, але не пад Оршай. Астрожскі не паверыў Герману, прайграў бітву і трапіў у палон у 1500-м, на рацэ Ведрашы.
Так, гэта было не пад Оршай. Астрожскі не паверыў Герману, прайграў бітву і трапіў у палон у 1500-м, на рацэ Ведрашы.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Адзін з маскоўскіх ваяводаў, які камандаваў часткай войска пад Оршай, быў вядомы тым, што заўжды насіў на левай руцэ рукавіцу
Баярын Міхаіл Булгакаў за гэта нават займеў мянушку Голіца (як называлася такая рукавіца). Ад яго пайшлі князі Галіцыны. Пасля бітвы пад Оршай Булгакава-Голіцу ўзялі ў палон, і ён прабыў там 37 гадоў.
Ды не – баярын Міхаіл Булгакаў насіў на руцэ жалезную латную рукавіцу-голіцу. Баярына нават празывалі Голіца і ад яго пайшлі князі Галіцыны. Пасля бітвы пад Оршай Булгакава-Голіцу ўзялі ў палон, дзе ён прабыў 37 гадоў.
Можа! Баярын Міхаіл Булгакаў быў вядомы тым, што насіў на руцэ жалезную латную рукавіцу-голіцу. Яго нават празывалі Голіца, і ад яго пайшлі князі Галіцыны. Пасля бітвы пад Оршай Булгакава-Голіцу ўзялі ў палон, і ён прабыў там 37 гадоў.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Гетман Канстанцін Астрожскі пасля бітвы пад Оршай прысягнуў вялікаму князю маскоўскаму
Не, пасля бітвы пад Оршай такога не было. Гетман сапраўды прысягаў вялікаму князю Васілю ІІІ, але раней, у 1506-м, у палоне, пад пагрозай пажыццёвага зняволення. А праз некалькі месяцаў падгадаў зручны момант і збег у ВКЛ.
Веравызнанне Астрожскаму не перашкаджала. Гетман сапраўды прысягаў Васілю ІІІ, але не пасля Аршанскай бітвы, а раней, у 1506-м, у палоне, пад пагрозай пажыццёвага зняволення. А праз некалькі месяцаў падгадаў зручны момант і збег у ВКЛ.
Правільна. Гетман прысягаў Васілю ІІІ, але раней, у 1506-м, у палоне, пад пагрозай пажыццёвага зняволення. А праз некалькі месяцаў Астрожскі падгадаў зручны момант і збег у ВКЛ.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Бітва пачалася на пераправе: маскоўскі ваявода Чаляднін не даваў войску ВКЛ перайсці Дняпро
Так! А падначаленыя яго адгаворвалі, дарэчы. Чаляднін пасля паразы жыў у Вільні ў палоне яшчэ год дзесяць. Звестак, што ён вярнуўся дадому, няма.
Няпраўда, але па іншай прычыне, таму адказ не залічваецца. Маскоўскія ваяводы, дазнаўшыся пра падыход войска ВКЛ, адышлі за Дняпро і выбралі зручную пазіцыю. Чалядніну раілі разбіць Астрожскага на пераправе, але ён не паслухаў. Пасля паразы Чаляднін жыў у Вільні ў палоне яшчэ год дзесяць. Звестак, што ён вярнуўся дадому, няма.
Ніхто яе не атакаваў. Чалядніну раілі разбіць Астрожскага на пераправе, але ён не паслухаў. Пасля паразы жыў у Вільні ў палоне яшчэ год дзесяць. Звестак, што ён вярнуўся дадому, няма.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
У засаду гетман Астрожскі паставіў крылатых гусараў
Няпраўда. Крылатыя гусары ў ВКЛ з'явіліся пазней. У засадзе ж, на якую Астрожскі падманным манеўрам навёў маскоўскае войска, стаяла артылерыя.
Ну канечне! Паводле агульнапрынятай версіі развіцця падзей на Крапівенскім полі, у засадзе, на якую Астрожскі падманным манеўрам навёў маскоўскае войска, стаяла артылерыя.
Да масавага з'яўлення крылатых гусараў у ВКЛ заставалася яшчэ гадоў пяцьдзясят. А ў засадзе, на якую Астрожскі, паводле агульнапрынятай версіі, падманным манеўрам навёў маскоўскае войска, сапраўды стаяла артылерыя.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
«Масква стала ўцякаці, месца Воршу пакідаці, а як з Воршы ўцякалі, рэчку-невялічку пракліналі». Якая рэчка маецца на ўвазе ў гэтай гістарычнай песні?
Гэта вы з Кулікоўскай бітвай блытаеце. Рэчка завецца Крапіўна, прыток Дняпра, ад яе і поле бітвы называецца Крапівенскае.
Так. Ад яе і поле бітвы называецца Крапівенскае.
Паблізу гэтай рэчкі бітвы здараліся, але Аршанская была на Крапіўне, ад яе і поле называецца Крапівенскае.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Маскоўскае войска магло выйграць бітву, калі б ваяводы Голіца і Чаляднін дапамаглі адзін аднаму
Вынік ніводнай бітвы не перадвызначаны – і Аршанская таксама гэта даказвае.
Калі правы фланг маскоўскага войска, якім камандаваў баярын Голіца, не вытрымаў націску і пабег, Чаляднін мог падтрымаць яго асноўнымі сіламі. Але не зрабіў гэтага. Кажуць, ваяводам перашкаджалі каардынавацца асабістыя амбіцыі.
Так, і пра сваю памылку яны мелі час пагаварыць у Вільні, дзе доўгія гады жылі ў палоне.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
За бітвай на Крапівенскім полі асабіста назіраў кароль і вялікі князь Жыгімонт Стары
48-гадовы Жыгімонт у тым паходзе ўдзельнічаў. Але застаўся пад Барысавам з 4-тысячным корпусам, выправіўшы Астрожскага з асноўным войскам насустрач ворагу.
Так, Жыгімонт з 4-тысячным корпусам застаўся ў лагеры пад Барысавам, выправіўшы Астрожскага з асноўным войскам насустрач ворагу.
Наўрад ці ён пабачыў бы яе адтуль... Жыгімонт з 4-тысячным корпусам застаўся ў лагеры пад Барысавам, выправіўшы Астрожскага з асноўным войскам насустрач ворагу.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
У разгар бітвы гетман Астрожскі, звяртаючыся да сваіх рыцараў, прамовіў: «...................... дзеці!»
Можа, гетман і думаў такое на пачатку бітвы, але ўслых не сказаў.
Такое выказванне зафіксавана не было, хоць праблема пасля бітвы паўстала. Адных ваяводаў у палон трапіла чатыры дзясяткі.
У вырашальны момант, калі маскоўскія палкі трапілі ў засаду, Астрожскі звярнуўся так да сваіх рыцараў.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
У гонар перамогі пад Оршай князь Астрожскі фундаваў...
Не, Астрожскі быў праваслаўным, касцёламі не займаўся. І ў гонар перамогі фундаваў Свята-Мікольскую царкву ў Вільні.
Так, у 1514-м гетман даў грошы, каб аднавіць збудаваны яшчэ ў часы Альгерда віленскі храм.
Не, у 1514-м гетман даў грошы, каб аднавіць збудаваную яшчэ ў часы Альгерда Свята-Мікольскую царкву ў Вільні.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Гісторыя ўмоўнага ладу не ведае, але наш тэст можна прайсці яшчэ раз. Паспрабуеце?
Прайсці яшчэ разок
Штосьці не дужа. Можа, дзейнічаеце занадта просталінейна? Бярыце прыклад з гетмана Астрожскага!
Прайсці яшчэ разок
Цяжка было? А продкам пад Оршай, думаеце, лёгка прыйшлося?
Прайсці яшчэ разок
Вы перамагаеце – трэба толькі паднаціснуць! Паўторым?
Прайсці яшчэ разок
Яшчэ крыху – і поўная перамога! Паўторым?
Прайсці яшчэ разок
Вялікі гетман Канстанцін Іванавіч Астрожскі ганарыцца вамі!
Прайсці яшчэ разок
Эпічная настольная гульня «1514»

Забава, створаная кампаніяй PRAS да 500-годдзя бітвы пад Оршай
Набор «1514» змяшчае:
Гульнявое поле
Тры фігуркі маскоўскіх войскаў
Трыццаць чырвоных картак з загадамі
Тры фігуркі літвінскіх войскаў
Трыццаць чорных картак з дзеяннямі
Кубік
Правілы
Пах пораху і жаданне перамогі
Кожны элемент дызайну зроблены паводле гістарычных дакументаў: на гульнявым полі змешчаны старажытны аршанскі замак, тагачасныя селішчы, млыны і вайсковыя лагеры, а ў вокладцы і картках – чарцяжы вайсковага ўзбраення сярэднявечча.

Механіка гульні «1514» наступная: гульцы дзеляцца па камандах у цотнай колькасці (могуць гуляць 2, 4 або 6 гульцоў) і вызначаюць, хто будзе літвінам, а хто маскоўцам. Далей гульцы атрымліваюць кожны па адной з трох фігур: пяхота, артылерыя, кавалерыя – ды кідаюць па чарзе кубік з лічбамі працягласці хода. Калі фігурка спынілася на чырвоным крузе, гулец атрымлівае чырвоную картку, калі на чорным – чорную, і выконвае адпаведную задачу, пазначаную ў картцы. У выпадку, калі фігурка спынілася на крузе, дзе ўжо стаіць фігурка суперніка, адбываецца «бой» і фігурка суперніка, як абаронца, адыходзіць на адзін крок назад (бліжэй да свайго лагера).
Гульня прызначаная для дзяцей ад 6 гадоў і дарослых,
сярэдні час гульні ~45 хвілін, колькасць гульцоў – 2, 4 альбо 6.

Задачы, якія прапануецца выканаць, маюць гістарычны падтэкст: карткі з загадамі і карткі з дзеяннямі змяшчаюць інфармацыю, якая грунтуецца на рэальных падзеях і асаблівасцях вайсковай справы сярэднявечча Усходняй Еўропы.
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы», УНП 190786828