Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што краіне выгадна праводзіць буйныя спартыўныя спаборніцтвы, у тым ліку Еўрапейскія гульні: «Паціху мы вучымся. І прымаць гасцей. Гэта не страта, гэта твар краіны, імідж. Вядучыя каналы купілі правы на трансляцыю з гэтых гульняў [Еўрапейскіх гульняў]».

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што пры правядзенні Еўрапейскіх гульняў былі зэканомлены сродкі.

«Нават не ўсё выкарысталі, што вылучалі. Мы нічога не страцілі. Толькі ў плюс», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што дзякуючы правядзенню падобных спартыўных форумаў Беларусь імкнецца зарэкамендаваць сябе станоўча ў якасці краіны-гаспадыні, каб і ў будучыні мець магчымасць прымаць падобныя або нават больш значныя спаборніцтвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0