Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што з-за тэракту ў Кабуле, у выніку якога загінулі 12 чалавек, у тым ліку амерыканскі вайсковец, ён адмяніў запланаваныя раней сустрэчы з лідарамі «Талібану» і прэзідэнтам Афганістана Ашрафам Гані, паведамляюць інфармагенцтвы.

«Употай практычна ад усіх, ключавыя лідары «Талібану» і асобна прэзідэнт Афганістана збіраліся сустрэцца са мной у Кэмп-Дэвідзе ў нядзелю. Сёння вечарам яны павінны былі прыехаць у Злучаныя Штаты. На жаль, з мэтай стварыць ілжывыя рычагі ўздзеяння, яны прызналіся ў нападзе у Кабуле, у выніку якога загінуў адзін з нашых вялікіх салдатаў і яшчэ 11 чалавек. Я неадкладна адмяніў сустрэчу і мірныя перамовы», — напісаў амерыканскі лідар у Twitter.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што «калі яны (талібы) не могуць дамовіцца аб спыненні агню ў час гэтых вельмі важных перамоў <…>, то ў іх, верагодна, у любым выпадку няма магчымасці дамовіцца аб значным пагадненні».

У чацвер у раёне Кабула Шаш-Дарак, дзе размяшчаюцца штаб-кватэра НАТА, амбасада ЗША і ўрадавыя будынкі, адбыўся выбух, адказнасць за які ўзяў на сябе «Талібан». МУС Афганістана паведаміла аб гібелі ў выніку выбуху дзесяці чалавек. Камандаванне аперацыі «Рашучая падтрымка», якую праводзіць у краіне НАТО, інфармавала пра гібель «пры баявых дзеяннях» двух вайскоўцаў з Румыніі і ЗША.

Злучаныя Штаты і радыкальны рух «Талібан» узгаднілі раней праект пагаднення па ўрэгуляванні з 11 пунктаў. Бакі разлічваюць прыйсці да пагаднення аб тэрмінах вываду войскаў ЗША з Афганістана ў абмен на гарантыі невыкарыстання тэрыторыі гэтай краіны для нападу на ЗША або іншыя краіны. Афганскі ўрад у перамовах не ўдзельнічае, хоць Вашынгтон настойвае, што афганскія ўлады павінны ўдзельнічаць у канчатковым урэгуляванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0