У Мінску прайшоў першы пікет грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь». Актывісты кампаніі выйшлі ў цэнтр сталіцы для збору подпісаў за вылучэнне на выбарах у Палату прадстаўнікоў кандыдатаў ад «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, паведамляе прэс-служба БНК.

Першы пікет прайшоў на вуліцы Якуба Коласа каля Камароўскага рынка.

Паставіць свой подпіс за кандыдатаў «Еўрапейскай Беларусі» можна было таксама на пікетах каля станцый метро «Усход», «Уручча», «Плошча Якуба Коласа», «Плошча Перамогі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0