Пасол у Турцыі Андрэй Савіных ідзе на парламенцкія выбары. Зарэгістраваў ініцыятыўную групу, цяпер збірае подпісы ў сваю падтрымку.

«Мая пасольская кадэнцыя фактычна яшчэ не скончана, але ў хуткім часе скончыцца. Ведаеце… Я ў МЗС ужо працую 26 гадоў, прайшоў шлях ад самай нізкай пасады да пасла. Чвэрць стагоддзя — гэта перыяд. Хочацца мне паспрабаваць нешта новае. Гэта мой выбар, — расказаў Андрэй Савіных «Нашай Ніве». — Калі рашэнне аформілася, паведаміў пра гэта Уладзіміру Макею, той успрыняў канструктыўна. Калі б не вырашыў, то яшчэ б мог працаваць у МЗС на даволі адказных пасадах. А місія… Я лічу, што роля парламента можа быць сур'ёзна ўзмоцнена ў сучаснай Беларусі. І спадзяюся, што зраблю ўнёсак ва ўзмацненне, калі абяруць, вядома, дый тыя подпісы сабраць — таксама вялікая справа».

Але што азначае «узмацненне ролі парламента»? 

«Фарміраванне больш актыўнай сацыяльнай і палітычнай пазіцыі», — вось як гэта разумее пасол і дадае, што больш шырока развернецца ў фармулёўках пры ўмове, што справа пойдзе далей за збор подпісаў.

А якіх палітычных поглядаў ён трымаецца? 

«Смела магу назваць сябе патрыётам. Але без штампаў. Я не ліберал, гэта дакладна. Але выступаю за мадэрнізацыю нашага грамадства», — падсумаваў Савіных. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?