Раніцай 6 верасня ў міліцыю паступіла паведамленне ад супрацоўнікаў вартавой аховы рыбгаса пра тое, што падчас незаконнай лоўлі рыбы з сажалкі быў затрыманы мужчына.

На месцы здарэння праваахоўнікі затрымалі 30-гадовага беспрацоўнага жыхара Салігорска. Пры сабе ў яго былі поліпрапіленавыя мяшкі, у якія была раскладзена выкрадзеная рыба.

Мужчына прыехаў да сажалкі ў раёне 21.00 5 верасня і расставіў па вадаёме 4 рыбалоўныя сеткі, кожная працягласцю каля 50 метраў. Ноччу яму ўдалося сабраць немалы ўлоў — 270 кг карпа і больш за 8 кг таўсталобіка.

Завялі крымінальную справу па частцы 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзеж). Падазраванаму пагражае пакаранне грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0