Міліцыя зноў шукае 15-гадовую жыхарку Гродна Дзіяну Кавалёву. Учора яна сышла з кватэры па месцы жыхарства і да гэтага часу не вярнулася, піша S13.

Нагадаем, у першы раз яна збегла з дому 19 жніўня разам са сваім 17-гадовым хлопцам. 28 жніўня вышук спынілі. Яна хавалася ў лесе са сваім хлопцам у Бераставіцкім раёне каля вёскі Магіляны і не жадала вяртацца дадому. Там яны зрабілі будан, з сабой узялі запас адзення і ежы. Пакуль яны хаваліся, іх актыўна шукалі.

Непаўналетнюю перадалі маці здаровай і цэлай. Але нешта зноў пайшло не так.

Прыкметы: выглядае на 15-18 гадоў, 165-170 см, хударлявая, вочы блакітныя, валасы русыя з ружовым адлівам, да плячэй. Была апранутая: белая майка ў цёмныя кветачкі, светлая спадніца з матэрыі, белыя красоўкі.

Чытайце таксама: Зніклая тыдзень таму 15-гадовая гарадзенка хавалася ў лесе з хлопцам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0