У Бабруйску завяршыўся судовы працэс па абвінавачванні ў крадзяжы 18-гадовага хлопца-сіраты, навучэнца аднаго з мясцовых каледжаў, піша Mogilev.online са спасылкай на «Коммерческий курьер».

Малады чалавек скраў у суседа па інтэрнаце 1100 рублёў, з якіх патраціў 200: паклаў грошы на баланс тэлефона, вярнуў доўг іншаму суседу і купіў прадукты — макароны хуткага гатавання, грэчку, каўбасу, прысмакі, «Кока-колу», цыгарэты. 900 рублёў схаваў пад лінолеум у сябе ў пакоі, дзе іх і знайшла міліцыя.

Хлопец сірата, з другога класа рос у школе-інтэрнаце, пасля таго як маці атрымала вялікі тэрмін за рабаванне і забойства. Бацька памёр.

Над навучэнцам зладзілі публічны суд. Суд прысудзіў маладога чалавека да двух гадоў калоніі з умоўным непрымяненнем пакарання тэрмінам на 1 год. На судзе выступаў пацярпелы, які заявіў, што прэтэнзій не мае і толькі просіць вярнуць 200 рублёў. Гэтую суму зламыснік таксама павінен вярнуць па рашэнні суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0