Суд у Парыжы вырашыў, што француская кампанія нясе фінансавыя абавязанні ў сувязі са смерцю супрацоўніка, у якога здарыўся інфаркт падчас сэксу з незнаёмкай у камандзіроўцы. Пра судовы прэцэдэнт піша Радыё Свабода.

Як паведамляе Бі-бі-сі, суд пастанавіў, што смерць Хав'ера Х — няшчасны выпадак на вытворчасці, а ягоная сям’я мае права на кампенсацыю.

Фірма сцвярджала, што мужчына не выконваў прафесійных абавязкаў, калі ён пайшоў да жанчыны ў яе нумар у гатэлі. Але паводле францускага заканадаўства працадаўца нясе адказнасць за любы няшчасны выпадак, які адбыўся падчас камандзіроўкі, пастанавілі суддзі.

Супрацоўнік у камандзіроўцы мае права на сацыяльную абарону «на працягу ўсяго часу паездкі» і незалежна ад абставін, гаворыцца ў рашэнні суду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0