Астраномы ўпершыню выявілі ваду ў атмасферы планеты K2-18b, якая круціцца вакол сваёй зоркі ў так званай заселенай зоне. Прычым вады на планеце, хутчэй за ўсё, вельмі шмат.

Выяўленая на K2-18b вада ў спалучэнні са спрыяльнай тэмпературай азначаюць, што на планеце можа быць жыццё.

Камп'ютарнае мадэляванне дазваляе выказаць здагадку, што да 50% атмасферы гэтай планеты складаецца з вады.

Гэтая планета ўсяго ўдвая большая за Зямлю, тэмпература на ёй — паміж 0 і 40 градусамі Цэльсія — дазваляе вадзе заставацца ў вадкім стане.

Умовы на K2-18b могуць быць прыдатныя для жыцця, але цяпер пацвердзіць гэтую гіпотэзу немагчыма.

Планета знаходзіцца на адлегласці 111 светлавых гадоў ад Зямлі, гэта занадта далёка, каб адправіць туды зонд.

Адзінае, што застаецца, — дачакацца з'яўлення ў 2020-х гадах новага пакалення касмічных тэлескопаў, якія змогуць прааналізаваць склад газаў у атмасферы K2-18b і высветліць, ці ёсць сярод іх вырабленыя жывымі арганізмамі, кажа ўдзельнік даследавання доктар Інга Вальдман.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?