З чэрвеня 2017 па ліпень 2018 года ў Мінску і Вілейцы мужчына шукаў бедных дзяўчат праз сайты знаёмстваў. Далей ён прапаноўваў ім на сістэматычнай аснове аказваць за матэрыяльную ўзнагароду паслугі сэксуальнага характару ў Ізраілі, пішуць «Мінск-Навіны».

Пасля згоды дзяўчат на выезд з краіны мужчына афармляў для іх запрашэнні, набываў праз іншых асоб на тэрыторыі Ізраіля авіябілеты, інструктаваў, як прайсці памежны кантроль у аэрапорце Тэль-Авіва, каб не выклікаць падазрэнняў. Пасля гэтага ён атрымліваў матэрыяльную ўзнагароду.

Па прыбыцці дзяўчат у Тэль-Авіў, іх сустракалі ў аэрапорце, адвозілі і размяшчалі ў здымных кватэрах. Усяго было сем дзяўчат.

Таксама паліцыя Ізраіля ўстанавіла яшчэ трох грамадзян Ізраіля, якія яму дапамагалі ў ажыццяўленні незаконнай дзейнасці. Затрыманне іх у Ізраілі і 58-гадовага мужчыны, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, праводзілася адначасова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0