Былы камандзір супрацьпаветранай абароны ў самаабвешчанай Данецкай народнай рэспубліцы Уладзімір Цэмах вярнуўся ў ДНР. Пра гэта паведаміла «Настоящему времени» яго дачка Марыя Леўчанка-Цэмах.

Раней яна апублікавала пост ва «Укантакце», у якім напісала, што яе бацька вяртаецца з Расіі на тэрыторыю, падкантрольную сепаратыстам. Сама Леўчанка-Цэмах жыве ў Харцызску, невялікім украінскім горадзе недалёка ад Снежнага.

У 2014 годзе Уладзімір Цэмах займаў пасаду камандзіра СПА ў Снежным, побач з якім збілі малайзійскі «Боінг». Украінскія спецслужбы затрымалі яго ў чэрвені 2019 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0