Самалёт з 337 пасажырамі на борце зрабіў вымушаную пасадку з-за таго, што пілот праліў каву на прыборную панэль. Інцыдэнт здарыўся ў лютым, але вядома пра яго стала толькі цяпер — з даклада брытанскага Аддзела па расследаванні авіяцыйных здарэнняў, піша BBC.

Самалёт Airbus A330-243 ляцеў з Франкфурта ў мексіканскі Канкун, але вымушаны быў здзейсніць незапланаваную пасадку ў Шэнане, Ірландыя.

Гэта адбылося пасля таго, як прыборная панэль пачала плавіцца, і ў кабіне пілотаў з'явіўся дым. Лётчыкам прыйшлося выкарыстаць кіслародныя маскі. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Паводле Аддзела па расследаванні авіяцыйных здарэнняў, камандзір паветранага судна назіраў за дзеяннямі другога пілота, калі ім падалі каву. Гарачы напой прынеслі ў кубках без накрывак.

Камандзір паставіў кубак на адкідны столік, з якога ён і перакуліўся. Большая частка кавы трапіла на калені камандзіра, а частка пралілася на прыборную панэль.

Абсталяванне ў выніку разагрэлася настолькі, што кнопкі пачалі плавіцца. Гэта прывяло да частковага пашкоджання прыборнай панэлі і праблем з сувяззю.

Тады было прынята рашэнне развярнуцца і прызямліцца ў Шэнане. Пасадка прайшла выдатна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?