Фота БелаПАН

Фота БелаПАН

Gallup выясніў, наколькі рэлігійны свет. У розных краінах жыхарам задавалася адно і тое ж пытанне: «Ці важнае месца ў вашым жыыці займае рэлігія?».

У выніку былі складзеныя Топ‑11 найменш і найбольш рэлігійных краін.

Самымі нерэлігійнымі аказаліся эстонцы. Вернікамі сябе палічылі толькі 14% жыхароў Эстоніі.

У Топ‑11 самых нерэлігійных дзяржаў трапілі:

Швецыя (17%), Данія (18%), Нарвегія (20%), Чэхія (21%), Азербайджан (21%), Ганконг (22%), Японія (25%), Францыя (25%), Манголія (27%)

і Беларусь (27%).

Толькі 27% нашых грамадзян адказалі, што рэлігія ў іх жыцці займае важнае месца.

Топ—11 самых рэлігійных краін узначальвае Егіпет — 100%. Далей па рэлігійнасці следуюць Бангладэш, Шры‑Ланка, Інданезія, Конга, Сьера‑Леонэ, Малаві, Сенегал, Джыбуці, Марока і ААЭ (па 98‑99% вернікаў).

У Ліване 86% рэспандэнтаў сказалі, што рэлігія займае ў іх жыцці вялікае значэнне,

у Іране - 83%, Зімбабвэ - 81%, Індыя - 79%, Румынія - 78%, Таджыкістан - 76%, Грузія, Кіпр - па 75%, Польшча - 72%.

Аўстрыя - 55%, Сербія - 51%, Ізраіль - 50%, Славакія - 47%, Чарнагорыя - 46%, Канада - 45%, Швейцарыя - 42%, Літва - 39%, Украіна - 37%, Расія - 30%.

Няма звестак на Кітаі, КНДР, Лівіі, Самалі, Кеніі, Ісландыі, Амане, Папуа Новай Гвінеі ды некаторых іншых краінах.

***

У ЗША да вернікаў сябе адносяць 65% апытаных, прычым на поўдні краіны працэнт "рэлігійнасці" куды большы: штат Місісісіпі - 85%, Алабама - 82%, Паўднёвая Караліна - 80%, Тэнэсі - 79%, Луізіяна, Арканзас - 78%.

Найменш рэлігійныя штаты Новай Англіі. У Вермонце толькі 42% залічваюць сябе да вернікаў, у Нью-Гемпшыры - 46%, Мэйне і Масачусэтсе - па 48%.

Паводле gallup.com і belmy

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0