Цяпер у нас банкі даюць каля 6% у год, значыць, калі наш хутар каштуе 700 рублёў, дык трэба, каб ён даваў даходу свайму гаспадару 42 рублі.

Значыць, арэнды за наш хутар болей як 42 рублі ў год плаціць не можна. Гэта самая вялікая цана, якую можна ўзяць за такі хутар.

Ад даходу, што меў наш хутарнік (ад 74 руб. 66 кап.), адкінем грошы, што трэба плаціць за арэнду (42 руб.), дык выйдзе, што той, што сядзіць на ім, можа зарабіць у год чыстымі грашмі 32 рублі 66 кап.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?