У інтэрнэце з’явілася відэа, якое запісалі вучні чацвёртага класа школы №15 Гомеля. На ім настаўніца паводзіць сябе шакуюча: крычыць на вучняў і мацюкаецца.

Запіс апублікаваў партал Gomel.today.

З выказванняў настаўніцы можна зразумець, што яна несла парту, а вучань ці то сказаў нешта не тое, ці то засмяяўся. Пасля чаго выкладчыца кінулася на яго з крыкамі «Закрый рот!» і мацюкамі.

Такім чынам жанчына хацела навучыць дзяцей павазе.

«Пакуль не будзе павагі, не будзе ніякай рускай мовы. Павага важнейшая за рускую!» — паведаміла настаўніца.

Намесніца дырэктара школы №15 па вучэбна-метадычнай працы Вікторыя Балбасава паведаміла «Нашай Ніве»: «У нас нічога не адбылося». Пасля чаго кінула слухаўку.

Дапоўнена: Пазней стала вядома, што настаўніцу звольнілі.

Чытайце таксама: Настаўніцу, якая пагражала стукнуць школьніка партай і абражала яго, звольнілі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?