Мужчынская частка насельніцтва Мастоў масава атрымала позвы з патрабаваннем з’явіцца ў Мастоўскі РАУС для праходжання дактыласкапіі.
У позве таксама гаворыцца, што калі нехта без прычыны не з’явіцца, яго могуць даставіць пад прымусам. Дарэчы, позва дасланая з запасам папярэдне, паколькі дата праходжання дактыласкапіі пазначана на 10 сакавіка.
Напрыканцы мінулага года падобная працэдура мела месца на прадпрыемстве «Мастоўдрэў», пасля чаго да начальніка міліцыі з запытам звярнуўся дэпутат мясцовага Савета Зміцер Кухлей.
Тады начальнік Мастоўскага РАУС, В.Алесюк, адказаў, што дадзеная працэдура праходзіць у межах расследавання крымінальнай справы, носіць добраахвотны характар і грамадзянін можа ад яе адмовіцца.