Сёння спаўняецца 200 гадоў чалавеку, які першы пачаў даводзіць, што рухавай сілай эвалюцыі з’яўляецца працэс адпрыроднага адбору і разнастайнасць паміж адзінкамі ўнутры аднаго біялагічнага віду.

200‑ты дзень народзінаў бацькі тэорыі эвалюцыі ў Вялікай Брытаніі святкуюць амаль як нацыянальнае свята. Гэты год абвешчаны «Годам Дарвіна» ( а сёлета, дарэчы, адзначаецца ў дадатак і 150‑годдзе з часу выхаду самай знакамітай працы Дарвіна, «Паходжанне відаў»). З гэтай нагоды былі выпушчаныя наборы марак і адбылося некалькі сотняў урачыстых сходаў і выставаў, найцікавейшая з якіх ладзілася ў доме Дарвіна, дзе былі прэзентаваныя асобнікі з калекцыі, якую сабраў Дарвін падчас свайго кругасветнага падарожжа на экспедыцыйным караблі «Бігль» у 1831‑1836.

Тым жа часам паводле сацыялагічнага апытання, якое ладзілася да юбілею навукоўца, палова брытанцаў не вераць у эвалюцыю і толькі 25 адсоткаў з 2000 апытаных зазначылі, што тэорыя Дарвіна — слушная. Навуковая грамада лічыць, што такая паняверка ў ідэі вялікага эвалюцыяніста — вынік нядбалага выкладанне тэорыі эвалюцыі ў школах і чыннай дзейнасці рэлігійных арганізацыяў.

Глядзі таксама:
Выратаваць Дарвіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?