На станцыі метро «Кастрычніцкая» 14 верасня пасажыры выцягнулі на платформу мужчыну, які ўпаў на рэйкі.

Інцыдэнт здарыўся каля 17.00. Мужчына ўпаў на рэйкі перад цягніком, што пад'язджаў, аднак відавочцы дапамаглі яму выбрацца. Пацярпелы жывы, у яго пералом носа.

Затрымка руху цягнікоў склала 2 хвіліны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0